Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У швэйцарскім Давосе адкрыўся 40-ы Сусьветны эканамічны форум


Праграма форуму прадугледжвае правядзеньне каля 200 паседжаньняў па розных пытаньнях, пачынаючы ад Гаіці і да рэалізацыі праграмы ААН “Мэты разьвіцьця тысячагодзьдзя”. Асноўнай тэмай абмеркаваньня стане ход аднаўленьня сусьветнай эканомікі ад глябальнага фінансавага крызісу 2007-2009 гадоў.


У форуме бяруць удзел каля 2500 бізнэсмэнаў, палітыкаў і дзеячоў навукі і культуры. Форум працягнецца да 31 сьнежня.

Аб удзеле ў форуме прадстаўнікоў Беларусі пакуль не паведамлялася. Летась у Давосе афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі не было.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў 1998 годзе пабываў на бізнэс-форуме ў Кран-Мантане, які меншы па маштабах у параўнаньні з давоскім. Але тая паездка згадваецца ў сувязі са скандалам. Калі падчас выступу кіраўніка Беларусі ўзьнікла перапалка, і адзін з удзельнікаў форуму публічна назваў А.Лукашэнку дыктатарам і прадказаў, што ён скончыць свае дні, як усе дыктатары, Лукашэнка пакрыўдзіўся і дэманстрацыйна пакінуў залю паседжаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG