Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніка “Wikileaks” арыштавалі


Заснавальнік і кіраўнік інтэрнэт-рэсурсу “Wikileaks” Джуліян Асанж арыштаваны ў Брытаніі. Арышт адбыўся на аснове выдадзенага Швэцыяй ордэру на арышт Асанжа.

У Швэцыі 39-гадовага заснавальніка “Wikileaks” вінавацяць у згвалтаваньні.

Напярэдадні швайцарскі банк “PostFinance” паінфармаваў, што замарожвае рахунак Джуліяна Асанжа. На рахунку знаходзіліся асабістыя сродкі Асанжа, а таксама грошы на аплату паслуг яго адвакатаў.

“Wikileaks” працягвае выкладаць у сеціва дыпляматычнае ліставаньне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу з факту выцеку сакрэтнай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG