Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каны абвясьцілі фон Трыера "пэрсонай нон грата"


Л.фон Трыер
Л.фон Трыер
Вядомы дацкі рэжысэр Ларс фон Трыер абвешчаны дырэкцыяй Канскага кінафэстывалю "пэрсонай нон грата" пасьля таго, як на прэсавай канфэрэнцыі ў сераду ён назваў сябе "нацыстам. Як гаворыцца ў камюніке фэстывалю, яго ўдзельнікі шкадуюць, што рэжысэр выкарыстаў пляцоўку Кан для заяў падобнага роду.

Прадстаўляючы свой фільм "Мэланхолія", рэжысёр адзначыў, што разумее Гітлера, пасьля чаго практычна адразу папрасіў прабачэньня за гэтае выказваньне.
XS
SM
MD
LG