Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАЖЫНКІ Ў МАЗЫРЫ ПЕРАНЕСЬЛІ НА ТЫДЗЕНЬ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Раней мазырскія ўлады размахнуліся на досыць шырокую праграму падрыхтоўкі да "Дажынак". За кошт рэспубліканскага бюджэту яны наважваліся паправіць справы і з выглядам гораду, і зь яго занядбанай камунальнай гаспадаркай. Праграма пацягнула ажно на 2 мільярды рублёў.

Прэм'ер-міністар Ярмошын распарадзіўся выдаткаваць на "Дажынкі" толькі 2 мільярды рублёў, прычым зь іх 160 мільёнаў аддаць раёну на добраўпарадкаваньне дарогі да саўгасу-камбінату "Зара", які павінен наведаць Аляксандар Лукашэнка.

У горадзе коштам рэспубліканскіх сродкаў упарадкавалі толькі цэнтральныя і прымаставыя пляцы. Аднаўляць Прыпяці парк ля Прыпяці, некаторыя ходнікі і вуліцы, рамантаваць цепласеткі даводзіцца за кошт будаўнікоў і камунальнікаў, ім за рамонтавыя і будаўнічыя работы горад ужо вінаваты каля 500 мільёнаў рублёў. Распавядае загадчыца фінансавага аддзелу гарвыканкаму Сьвятлана Ліс:

(Ліс: ) "На жаль, бюджэт гораду мы не выконваем, за 9 месяцаў ня выйдзем на патрэбны збор сродкаў, таму зь бюджэту мы зараз будаўнікам нічога ня зможам даць".

Пакуль ня ведаюць гарадзкія ўлады, якім чынам аплочваць мастацкае афармленьне і нэонавае асьвятленьне гораду, не выручаюць і так званыя фундатарскія зборы з прадпрыемстваў і філіяў банкаў. Важкі ўклад зрабіў толькі нафтаперапрацоўчы завод — 300 мільёнаў рублёў, якія накіравалі на рэканструкцыю Кургана Славы. Рэшта ж агулам змагла сабраць усяго 80 мільёнаў.

Фінансавы стан прадпрыемстваў надзвычай цяжкі. Між тым, праз тыдзень Мазыр павінен прыняць да 5 тысяч гасьцей. Разьмяшчаць прыежджых прыйдзецца нават у навакольных райцэнтрах. Гандлёвых работнікаў наогул паселяць у 50 вагонах на прыгараднай чыгуначнай станцыі "Козенкі". 600 супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў, якія будуць ахоўваць "Дажынкі", таксама разьмесьцяць у вагонах, але ўжо на станцыі ў Калінкавічах. Вазіць іх павінны за свой кошт аўтатранспартныя прадпрыемствы, на што спатрэбіцца як мінімум 15 тонаў паліва.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG