Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАЦКАЯ ГРУПА “РЭСПУБЛІКА” ПРОСІЦЬ КАНСТЫТУЦЫЙНЫ СУД ІНІЦЫЯВАЦЬ ЗЬМЯНЕНЬНЕ ВЫБАРЧАГА КОДЭКСУ


Уладзімер Глод, Менск

180 назіральнікаў засяроджваюць увагу на двух артыкулах Выбарчага кодэксу. 34-ы тычыцца пашырэньня ўдзелу у выбарах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, 13-ы — прадастаўленьня грамадзянам Беларусіпоўнай і праўдзівай інфармацыі пра вынікі выбараў.

Паводле дзейнага заканадаўства, выбарчыя камісіі фармуюцца чатырма суб’ектамі — палітычнымі партыямі, грамадзкімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі і грамадзянамі праз збор подпісаў. Аналіз складу камісіяў у Менску, Берасьці і Магілёве паказаў, што нават у гэтых буйных гарадах партыйцы складалі менш за 0,1% ад агульнай колькасьці сяброў камісіяў, а грамадзкія арганізацыі правялі ў камісіі менш за 2% сваіх сяброў. Рэальна на апошніх выбарах у камісіях дамінавалі прадстаўнікі працоўных калектываў — шмат дзе аж 98% ад агульнай колькасьці сяброў камісіяў. Што ж тычыцца, назіральнікаў, дык яны паўсюдна былі пазбаўленыя магчымасьці сачыць за выбарамі. Як сьцьвярджаецца ў заяве, “фактычна назіральнікам было дадзенае права толькі прысутнасьці ў памяшканьні для галасаваньня”.

Хаця папраўкі ў Выбарчы кодэкс можа ўносіць непасрэдна Палата прадстаўнікоў, адзін з падпісантаў заявы Ўладзімер Раманоўскі тлумачыць, чаму без умяшальніцтва Канстытуцыйнага суду цяжка абысьціся:

(Раманоўскі: ) “Пытаньні практыкі, з гледзішча прымяненьня заканадаўства, магчыма вырашыць толькі праз Кастытуцыйны суд”.

Згодна з законам, Канстытуцыйны суд мусіць даць адказ дэпутатам не пазьней чым праз 30 дзён з моманту іх звароту.

Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец гаворыць, што гэтая ініцыятыва ёсьць часткай агульнай кампаніі за зьмену Выбарчага кодэксу, якую праводзіць грамадзкі рух “За годнае жыцьцё”:

(Скрабец:) “Гэта падтрымка нашаму збору подпісаў”.

(Карэспандэнт: ) “Дарэчы, як ідзе збор подпісаў? Ёсьць якія-небудзь лічбы?”

(Скрабец:) “У нас ёсьць такая дамова: мы пра гэтае пытаньне пакуль не паведамляем. Ідзе і ідзе. Добра ідзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG