Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце пішуць пра Юрася

абноўлена

Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

У інтэрнэце зьявілася шмат водгукаў на сьмерць Юрася Бушлякова (абнаўляецца)

Skobla Mihas
У веку сарака гадоў памёр мовазнавец, журналіст, перакладчык Юрась Бушлякоў. Ён меў абсалютны моўны слых - рэдкая зьява сярод літаратараў. Перачытаў яго паэтычныя пераклады, зьмешчаныя ў анталогіі "Галасы з-за небакраю". Усё зроблена бездакорна, няма пустапарожніх тэмаў, творы для перакладу падбіраліся сур'ёзныя, з гледзішча вечнасьці, як вось гэты верш Віславы Шымборскай ПРА СЬМЕРЦЬ БЕЗ ПЕРАБОЛЬШАНЬНЯЎ. Сьветлая памяць.
<...> Няма такога жыцьця,
якое б хоць імгненьне
не было несьмяротным.
Сьмерць заўсёды позьніцца
на гэтае мгненьне.
Дарма торгае клямку
нябачных дзьвярэй.
Таго, што ты пасьпеў,
забраць у цябе ня можа.

***

Antanas Kurakas
памёр сябра мой і паважаны чалавек... Юры Бушлякоў.... ((( ва блажэннай памяці вечны пакой!

***

Ales Arkush
Жахлівая вестка пра сьмерць Юрася Бушлякова. Амаль ня ведаў яго асабіста. Але ягоны аўтарытэт быў непахісны і неаспрэчны. Спачуваньні родным і блізкім. Вечная памяць.

***
Maryna Rusia Šukiurava
Прыкра. Спачуваю блізкім ды й увогуле нашай краіне, бо такі выдатны чалавек і спецыяліст сыйшоў.

***

Леанід Дранько-Майсюк

Божа мой! Так не павінна быць, але, на вялікі жаль, так ёсць. Пра спадара Юрася маю толькі светлыя ўспаміны! Вечная яму памяць.

***

Tatsiana Kazhemiaka
Чалавек з вялікай літары, сапраўдны Беларус.
Светлая памяць. Спачуваньні родным.

***

Nicolai Khalezin
Что же это за хоровод смертей! Юрась, совсем молодой - только 40 исполнилось. R.I.P.

***

Лявон Баршчэўскі


Жахлівая і абсалютна нечаканая для мяне навіна! Юрась выкладаў культуру мовы ў Беларускім ліцэі, запомніўся як зычлівы і цярплівы выкладчык. Я ж меркаваў, што ён будзе ў наступных пакаленьнях працягваць тое, што мы падхапілі некалі; горача бараніў яго дысэртацыю перад акадэмікам Падлужным. І вось, абодвух няма...
Напэўна, Бог сапраўды так любіць беларусаў, што так хутка забірае да сябе найлепшых.
Вечная памяць!

***

Андрэй Хадановіч
Сьветлая памяць! Адзін з самых цудоўных людзей, з кім я ў жыцьці сустракаўся.

***

Любоў Лунёва
Памёр Юрась Бушлякоў. Выдатны, прафэсійны чалавек. Адзін з самых годных сучасьнікаў. Гэта вельмі вялікая страта для ўсіх нас.


***

Леонид Дейко
Памёр Юрась Бушлякоў. Ня пачуем болей яго найлепшага радыйнага голасу...
Радыё 101,2. Злева стаіць Юрась Бушлякоў. 1995 год.

***

Darja Katkouskaja
Юрась Бушлякоÿ памёр. Спачуваю родным i блiзкiм — а яму стала лягчэй...
Ягоны голас застанецца з намi, а ён сам застанецца у нашым мiкракосмасе.


***
Zmicier Pankaviec
Я не ведаў добра Юрася Бушлякова. Памятаю толькі, што ў 2009 годзе мы сядзелі разам у адной кампаніі ў пражскай «Гвездзе», ды глядзелі футбол БАТЭ — «Эвертан». Юрась вельмі любіў футбол. БАТЭ тады выйграваў, але не змог захаваць перавагу. А сёння памёр Бушлякоў. Зямля яму пухам.

***

Tatsiana Snitko
За апошнія 3 гады занадта шмат маладых беларусаў вымерла ад раку. Такое ўражанне, што ў дыктатарскай, дэпрэсаванай, прыніжанай краіне ён стаў распаўсюджвацца паветрана-капельным шляхам.
Вечная памяць Юрасю Бушлякову...

***

Yury Pratasenia
У журбоце.. Спадар Юрась застанецца ў маёй памяці назаўсёды! Мае спачуванні

***

Liavon Malinoŭski
Вечны спакой і салодкая памяць гэтаму чалавеку, які гэдак дбаў аб харастве роднага слова. Хараство роднага слова захавае гэтую памяць у словах і сказах шматлікіх носьбітаў беларускае мовы на пакаленні.

***

Виктория Ефимова
RIP У гэта сапраўды вельмі цяжка паверыць... цудоўны і таленавіты чалавек і мовазнаўца, Інтэлігент з вялікай літары... хай Анёлы апякуюць яго душу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG