Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск пагадзіўся пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ


Як паведамілі па выніках Віленскага саміту Эўразьвязу Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй і кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, Беларусь пагадзілася на раней прапанаваныя Эўразьвязам перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму.

Такая заява прагучала на саміце з вуснаў міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.

Падобнае пагадненьне сёньня было падпісана Азэрбайджанам. Яно прадугледжвае значнае аблягчэньне працэдуры афармленьня дакумэнтаў на атрыманьне шэнгенскіх віз.

«Сёньня мы даведаліся пра гатоўнасьць Беларусі да перамоваў наконт аблягчэньня візавага рэжыму. Будучая дэмакратызацыя Беларусі дапаможа яе грамадзянам цалкам адчуць ўсе выгоды Ўсходняга партнэрства», — заявіў Жазэ Мануэль Барозу на выніковай прэсавай канфэрэнцыі.



Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG