Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хвалі Свабоды: Год 2003


Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.

2003 год. Пяцідзясяты год у гісторыі беларускай Свабоды. Сёньняшняя перадача завяршае нашую гістарычную сэрыю «На хвалі Свабоды» — наступная і апошняя перадача будзе прысьвечаная не гісторыі, а сёньняшняму і заўтрашняму дню беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.

Мінулы год адзначыўся ў гісторыі нашага радыё самымі драматычнымі пераменамі за ўсю яго гісторыю. 31 сьнежня выйшлі ў эфір апошні раз праграмы шасьці рэдакцыяў — славацкай, харвацкай, баўгарскай, эстонскай, літоўскай і латыскай. Абсяг вяшчаньня Радыё Свабодная Эўропа скараціўся да чатырох краінаў — Босьніі, Сэрбіі і Чарнагорыі, Македоніі і Румыніі. Такім чынам нават сам назоў Радыё Свабодная Эўропа страціў свой колішні сэнс.

***

Пахаваньне Васіля Быкава. 25 чэрвеня 2003
Пахаваньне Васіля Быкава. 25 чэрвеня 2003
Што да падзеяў 2003 году ў беларускай рэдакцыі, дык гэты год прынёс у наш эфір нямала новага. Была працягнутая традыцыя цыклічных штодзённых перадачаў, у гэтым годзе на нашых хвалях штодня гучалі «Маладыя галасы» — маладыя беларусы дзяліліся сваімі развагамі пра свой час і сваю прастору. Аўтары «Вясёлых эсэ для ХХІ стагодзьдзя» распавядалі, як беларусы што робяць. Новыя гістарычныя сэрыі — «Невядомая БНР» і «АРА ў Беларусі» напоўніліся багатым гукавым афармленьнем. Урэшце, пачалася ў 2003 годзе і гэтая юбілейная сэрыя — «На хвалі Свабоды».

***
Адбылася ў 2003 годзе і істотная фарматная зьмена — ад панядзелка 27 студзеня ў эфір пачала выходзіць ранішняя праграма — гадзіна жывога эфіру з навінамі, надвор’ем, музыкай, дакладным часам ды іншымі атрыбутамі ранішняга інфармацыйнага эфіру.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:42 0:00
Наўпроставы лінк


Урэшце, у 2003 годзе зьявілася яшчэ адна наша навінка — у Менску пачаў працаваць наш тэлефон-аўтаадказьнік — і цяпер мы штодня маем дзясяткі званкоў ад нашых слухачоў, якія мы выкарыстоўваем пры падрыхтоўцы нашых праграмаў. Сёньня гасьцямі маёй перадачы будуць слухачы, якія ў сваіх званках гавораць пра наша радыё.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00
Наўпроставы лінк


***
Год 2003 у сьвеце

Палітыка

Паўночная Карэя выходзіць з дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі. — Забіты сэрбскі прэм’ер Зоран Джынджыч. — Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія распачынаюць ваенную апэрацыю ў Іраку. — Бірманская апазыцыянэрка Аун Сан Су Чы зноў апынаецца пад хатнім арыштам. — Арнольд Шварцэнэгер абіраецца губэрнатарам Каліфорніі. — Грузінскі прэзыдэнт Эдуард Шэварднадзэ пакідае пасаду ў выніку масавых пратэстаў. — Садам Хусэйн затрыманы амэрыканскімі вайскоўцамі.

Літаратура

Нобэлеўская прэмія прысуджаная паўдзённаафрыканскаму пісьменьніку Джону Кутзээ.

Песьня году - Christina Aguilera / Beautiful

Нагадаю, што ў сёньняшняй перадачы «На хвалі Свабоды», прысьвечанай 2003 году з гісторыі нашага радыё, мы слухаем званкі нашых слухачоў, у якіх яны гавораць пра нашыя праграмы.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:38 0:00
Наўпроставы лінк


А зараз — наш архіў. Гучыць адна зь перадачаў цыклю «Маладыя галасы».
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:45 0:00
Наўпроставы лінк


***
2003 ГОД У БЕЛАРУСІ

13 студзеня — Адноўленая праца офісу АБСЭ ў Беларусі

26 студзеня — памёр Уладзімір Мулявін

31 студзеня — Кіраўніком менскай місіі АБСЭ прызначаны нямецкі дыплямат Эбэргарт Гайкен

12 лютага — Эўрапейскі парлямэнт аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць палітыку самаўладзьдзя і самаізаляцыі ад Эўропы

20 лютага — Нацыянальны сход Беларусі атрымаў прызнаньне Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ

2 сакавіка — Адбыліся выбары ў мясцовыя саветы з рэкорднай колькасьцю ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні — 14 працэнтаў

12 сакавіка ў Менску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі, пройдзе вулічная акцыя пад назваю Народны марш «За лепшае жыцьцё». Несанкцыяваны ўладамі Народны марш «За лепшае жыцьцё!» сабраў у Менску каля чатырох тысячаў грамадзян з парожнімі рондлямі

14 красавіка — 14 краінаў Эўразьвязу скасавалі візавы байкот Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ сямі найвышэйшых беларускіх урадоўцаў

28 траўня — спынены выхад «Белорусской деловой газеты»

12 чэрвеня — падпісанае Пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусьсю і Беларускім экзархатам Расейскай праваслаўнай царквы, якое фактычна надае праваслаўю статус дзяржаўнай рэлігіі

22 чэрвеня — 80-м годзе жыцьця памёр Васіль Быкаў

27 чэрвеня — Міністэрства адукацыі зьліквідавала Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

10 ліпеня — за невыкананьне шэрагу заданьняў і фальсыфікацыю справаздачаў выпраўлены ў адстаўку прэм’ер Генадзь Навіцкі. Выканаўцам абавязкаў прэм’ера прызначаны Сяргей Сідорскі

1 кастрычніка — Уведзены паўнавартасны вiзавы рэжым памiж Польшчай i Беларусьсю

28 кастрычніка — Вярхоўны суд Беларусі ліквідуе праваабарончы цэнтар «Вясна»

15 сьнежня — Прадстаўнік парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Хрыстас Пургурыдэс прадстаўляе папярэдні мэмарандум «Зьніклыя асобы ў Беларусі»

19 сьнежня — Сяргей Сідорскі зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра

***

Зараз — зноў наш архіў. Гучыць перадача «Маладыя галасы», запісаная падчас пахаваньня Васіля Быкава...
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:42 0:00
Наўпроставы лінк


А зараз зноў слова нашым слухачам — верш з нагоды нашага 50-гадовага юбілею.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:22 0:00
Наўпроставы лінк
СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG