Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская жанчына-афіцэр не «здала» баевікам стратэгічную інфармацыю на допыце


Сэпаратысты на Ўсходзе Ўкраіны дапыталі ўкраінскую жанчыну-афіцэра Надзею Саўчанка. У інтэрнэце зьявіліся кадры, як баевікі прыкавалі Саўчанка кайданкамі да трубы, а допыт запісалі на відэа.

«Я давала прысягу народу Ўкраіны абараняць тэрытарыяльную цэласьць ад зьнешняга ўварваньня», — распавяла афіцэр, адказваючы на пытаньне, зь якой мэтай яна прыехала на Данбас.

Саўчанка прызнала, што яна — штурман-апэратар верталёта Мі-24 і сказала баевікам, што супраць іх выступае ўся Ўкраіна, а пра колькасьць вайсковых і баявых адзінак не расказала.

«Я на гэта не зьвяртала ўвагі, а нават калі б ведала, не сказала б. Вы ж разумееце, для чаго гэтая інфармацыя? Для таго, каб ведаць праціўніка», — сказала яна.


***

Надзея Саўчанка - дзяўчына-штурман Мі-24
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG