Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Украіны: У данецкім аэрапорце загінулі тры сотні расейскіх вайскоўцаў


Генштаб Украіны перахапіў даклады камандзіраў расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў, якія сьведчаць пра вялікія страты рэгулярных войскаў Расейскай Фэдэрацыі ў баях за Данецкі аэрапорт.

Як паведаміў Аляксандар Размазьнін з Генштабу Ўкраіны, паводле стану на 2 сьнежня 2014 году ў баях за Данецкі аэрапорт загінулі 299 расейскіх вайскоўцаў.

Паводле яго словаў, у сутыкненьнях бралі ўдзел: 16-я брыгада спэцназу ГРУ ГШ РФ, 200-я брыгада адмысловага прызначэньня Паўднёвай вайсковай акругі (Растоў), мотастралковы батальён і танкавая рота 4-й асобнай гвардзейскай Канціміраўскай танкавай брыгады, батальён 22-й асобнай брыгады ГРУ ГШ РФ, штурмавая рота 106-й гвардзейскай дывізіі ПДВ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG