Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двайны сэнс падзеяў


Хуан дэ Вальдэс Леаль, «Finis gloriae mundi», фрагмэнт, (1672).​
Хуан дэ Вальдэс Леаль, «Finis gloriae mundi», фрагмэнт, (1672).​

Часта кажуць, што Лукашэнку шанцуе, пастаянна здараецца нешта, што робіць для яго магчымым заставацца ва ўладзе. І кожны раз проста пад выбары.

Але на гэта можна паглядзець і інакш. Лукашэнку даецца шанец прыгожа сысьці.

У 2006 годзе ён мог сысьці як аўтар беларускага «эканамічнага цуду і росквіту». Сёньня гэта ўжо немагчыма, і ня будзе магчыма.

Цяпер, у 2015, ён можа сысьці як галоўны міратворац, як чалавек, які выканаў гістарычную місію ў рэгіёне. Магчыма, што і гэта, як «эканамічны цуд», сыдзе на няма і скарыстацца ім будзе немагчыма.

Сыходзіць на піку ці ў піку, вось у чым пытаньне!

Андрэй Дзьмітрыеў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG