Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае міністэрства абароны паведаміла аб «скарачэньні актыўнасьці» пад Кіевам


Ірпень
Ірпень

Расейская армія прыняла рашэньне «скараціць ваенную актыўнасьць» каля Кіева і Чарнігава. Аб гэтым 29 сакавіка заявіў намесьнік міністра абароны Аляксандар Фамін.

Прадстаўнік расейскага боку на перамовах з Украінай Уладзімір Мядзінскі заявіў, што Масква «робіць два крокі» для дээскаляцыі сытуацыі.

«У сувязі з тым, што перамовы па падрыхтоўцы Дагавора аб нэўтралітэце і бязьядзерным статусе Ўкраіны, а таксама аб прадастаўленьні Ўкраіне гарантый бясьпекі пераходзяць у практычную плоскасьць, з улікам абмеркаваных у ходзе сёньняшняй сустрэчы прынцыпаў, Міністэрствам абароны РФ у мэтах павышэньня ўзаемнага даверу і стварэньня неабходных умоў для далейшага вядзеньня перамоваў і дасягненьні канчатковай мэты – узгадненьне і падпісаньне вышэйпаказанага дагавора – прынятае рашэньне кардынальна, у разы скараціць ваенную актыўнасьць на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках», – сказаў ён.

Заява аб скарачэньні актыўнасьці зроблена пасьля завяршэньня перамоваў паміж бакамі ў Стамбуле. Незадоўга да гэтага расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу заявіў, што расейскае войска лічыць дасягнутымі першыя мэты ўварваньня ва Ўкраіну і плянуе засяродзіцца на выцясьненьні ўкраінскай арміі з Данбаса – тэрыторый сэпаратысцкіх рэспублік, незалежнасьць якіх Масква прызнала ў лютым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG