Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: Магілёўца арыштавалі за «сябра» ў VK з «экстрэмісцкай» аватаркай; валянтэрку Эвангельскай царквы адправілі на «суткі»


Скрыншот з сацыяльнай сеткі «ЎКантакце»
Скрыншот з сацыяльнай сеткі «ЎКантакце»

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Напрыканцы верасьня ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва разгледзелі справу супраць сьлесара. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

Так, згодна з пратаколам, «мужчына з дапамогай свайго акаўнта, у адкрытым доступе ва ўкладцы «сябры» разьмясьціў візуальны матэрыял у выглядзе тэксту «Belsat», разьмешчаны на «аватарцы» карыстальніка электроннай анкеты сацыяльнай сеткі «ЎКантакце» пад назвай «Belsat TV».

На судзе мужчына пацьвердзіў, што ведаў пра ўключэньне «Белсата» ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але на момант, калі ён дадаваў акаўнт у сябры, «экстрэмісцкай» аватаркі не было. Сваёй віны ён не прызнаў.

Вынікам суду стаў 15-сутачны арышт.


11 дзён арышту прысудзілі адміністратарцы Эвангельскай царквы ў Лепелі

Валянтэрку і адміністратарку Эвангельскай царквы ў Лепелі (Віцебская вобласьць) Вольгу Мадатаву асудзілі на 11 дзён адміністратыўнага арышту. Адбылося гэта яшчэ ў кастрычніку, але вядома стала толькі цяпер, піша ініцыятыва «Хрысьціянская візія».

65-гадовую Вольгу Мадатаву затрымалі 21 кастрычніка. Судзьдзя Дзьмітры Васюк з суду Лепельскага раёну асудзіў яе на 9 дзён арышту за нібыта «несанкцыянаванае пікетаваньне» праз сацыяльныя сеткі, бо яна нібыта мела падпіску на групу з «Пагоняй» на аватарцы, і яшчэ на 9 дзён — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (у пратаколе згадвалася падабайка пад публікацыяй Радыё Свабода). «Шляхам частковага складаньня канчаткова прыначыў ёй спагнаньне ў выглядзе арышту на тэрмін 11 дзён», удакладняе «Віцебская Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG