Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы сталі горш ставіцца да Беларусі і Лукашэнкі — дасьледаваньне


Акцыя салідарнасьці з Украінай
Акцыя салідарнасьці з Украінай

За няпоўны год жыхары Украіны сталі горш ставіцца да Беларусі як дзяржавы і пэрсанальна да Аляксандра Лукашэнкі, сьведчаць вынікі новага дасьледаваньня сацыялягічнай службы ўкраінскага цэнтра Разумкова.

У апытаньні, праведзеным 19–25 студзеня 2024 года, удзельнічала 2 тыс. жыхароў з усіх падкантрольных Кіеву рэгіёнаў краіны. Пра гэта піша Позірк.

Пра адмоўнае стаўленьне да Беларусі заявіла 87,4% апытаных («пераважна нэгатыўна» — 21,8%, «абсалютна нэгатыўна» — 65,6%), станоўчае — усяго 7,9% («пераважна пазытыўна» — 6,5%, «абсалютна пазытыўна» — 1,4%). Не змагло адказаць 4,6% рэспандэнтаў.

Для параўнаньня: у сакавіку 2021 года, амаль за год да пачатку падтрыманага Менскам поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Украіну, станоўча Беларусь успрымала 58,4% удзельнікаў аналягічнага апытаньня (41,6%; 16,8%), адмоўна — 31% (19,8%; 11,2%), не разабралася — 10,6%; у лютым — сакавіку 2023-га, праз год пасьля пачатку вайны, — 12,4% (9,3%; 3,1%), 80,7% (24,4%; 56,3%) і 6,9% адпаведна; жніўні 2023-га — 7,4% (5,9%; 1,5%), 86,5% (18%; 68,5%) і 6%.

Нэгатыўнае стаўленьне да Лукашэнкі ў студзені 2024 года выказала 92,3% рэспандэнтаў («пераважна адмоўна» — 12,1%; «абсалютна адмоўна» — 80,2%), пазытыўнае — 3,7% («пераважна станоўча» — 3%; «абсалютна станоўча» — 0,7%).

Украінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў імя Аляксандра Разумкова праводзіць дасьледаваньні ў сфэрах унутранай, эканамічнай, сацыяльнай, зьнешняй, энэргетычнай і абароннай палітыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG