Лінкі ўнівэрсальнага доступу

36 праваабарончых арганізацый выступілі з заявай у гадавіну суду над праваабаронцамі «Вясны»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Роўна год таму, 3 сакавіка 2024 году, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачаньнях былі асуджаныя на 10, 9 і 7 гадоў турэмнага зьняволеньня адпаведна.

У гэты дзень Абсэрваторыя абароны праваабаронцаў (FIDH/OMCT) і 36 праваабарончых арганізацый па ўсім сьвеце выступілі з супольнай заявай, у якой запатрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча, а таксама сябраў «Вясны» Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка ды ўсіх іншых беларускіх палітвязьняў, і заклікалі міжнародную супольнасьць выкарыстоўваць усе наяўныя дыпляматычныя, палітычныя і іншыя сродкі, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх асуджаных паводле палітычна матываваных абвінавачваньняў.

Праваабаронцы выказалі сур’ёзную занепакоенасьць «высокай рызыкай катаваньняў і жорсткага абыходжаньня», зь якімі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч могуць сутыкацца ў зьняволеньні.

У пачатку траўня 2023 году Алеся Бяляцкага перавялі СІЗА № 1 у папраўчую калёнію № 9 у Горках, якая лічыцца адной з самых суровых турмаў у Беларусі і добра вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня, асабліва для палітвязьняў. У лістападзе 2023 году стала вядома, што Бяляцкага зьмясьцілі ў ПКТ. Доўгі час яму адмаўлялі ў кантакце з адвакатам і сваякамі, якія ня могуць яму тэлефанаваць і пісаць лісты. Бяляцкі, імаверна, не атрымлівае лістоў і пасылак з волі. Адміністрацыя турмы адмаўляецца прымаць пасылкі зь лекамі ад сваякоў Бяляцкага, і стан яго здароўя застаецца невядомым.

У заяве праваабаронцы таксама выказваюць занепакоенасьць становішчам Уладзімера Лабковіча, які знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 17, і Валянціна Стэфановіча, зьмешчанага ў папраўчую калёнію № 15, дзе яго прымушалі выконваць вельмі шкодную і нізкааплатную працу. У студзені 2024 года Валянціна Стэфановіча таксама перавялі ў ПКТ, пры гэтым яму дазваляюць знаходзіцца на сьвежым паветры ўсяго 30 хвілін на дзень. Валянцін Стэфановіч атрымлівае толькі лісты або пасылкі ад сямʼі, званкі і візіыты сваякоў забароненыя.

На працягу 17 месяцаў папярэдняга зьняволеньні (пасьля іх адвольнага арышту 14 ліпеня 2021 году) Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч утрымліваліся ў жахлівых умовах, з моцна абмежаваным доступам да адвакатаў, мэдычнай дапамогі і зносінаў, адзначаюць праваабаронцы. У сьнежні 2023 году ўсіх траіх праваабаронцаў уключылі ў сьпіс «экстрэмістаў» МУС, што прывяло да далейшага ціску на іх.

Заяву падпісалі:

  1. АДЦ «Мэмарыял»
  2. Amnesty International
  3. ARTICLE 19
  4. Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава
  5. Беларускі Хэльсынкскі Камітэт
  6. Бір Дуйно Кыргызстан
  7. Цэнтар грамадзянскіх свабодаў
  8. Інстытут грамадзянскай супольнасьці ў Армэніі
  9. Civil Rights Defenders
  10. DIGNITY — Дацкі інстытут супраць катаваньняў
  11. European Exchange/Europäischer Austausch gGmbH
  12. FIDH
  13. Front Line Defenders
  14. Цэнтар правоў чалавека (HRC)
  15. Праваабарончы цэнтар «Вясна»
  16. Цэнтар абароны правоў чалавека «Мэмарыял»
  17. Фонд «Дом правоў чалавека»
  18. Human Rights Watch
  19. Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI)
  20. Фонд «Міжнародная праўная ініцыятыва» (ili Foundation)
  21. Міжнароднае партнэрства правоў чалавека (IPHR)
  22. Італьянская фэдэрацыя правоў чалавека (FIDU)
  23. Казахстанскае Міжнароднае бюро правоў чалавека і захаваньня законнасьці (KIBHR)
  24. Харкаўская праваабарончая група (KHPG)
  25. Lawtrend
  26. Праўная ініцыятыва
  27. Libereco — Партнэрства ў абарону правоў чалавека
  28. Нідэрляндскі Хэльсынскі Камітэт
  29. Нарвэскі Хэльсынскі Камітэт
  30. OMCT
  31. Östgruppen
  32. Беларускі ПЭН
  33. People in Need
  34. Promo-LEX
  35. REDRESS
  36. Respect-Protect-Fulfill

Перасьлед Праваабарончага цэнтру «Вясна»

Па стане на 3 сакавіка 2024 году, за кратамі знаходзяцца 5 праваабаронцаў «Вясны».

  • Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021. Падчас ягонага зьняволеньня, 7 кастрычініка 2022 году, Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 10 гадоў калёніі. Бяляцкага прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH, затрыманы 14 ліпеня 2021-га. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 9 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Уладзімер Лабковіч, юрыст «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021 г. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
  • Марфа Рабкова, праваабаронца «Вясны», затрыманая 17 верасьня 2020 году. Ёй прысудзілі 15 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 даляраў) паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці»), ч. 3 арт. 130 («распальваньне сацыяльнай варожасьці да ўлады») і ч. 2 арт. 285 КК («ўдзел у злачыннай арганізацыі»). 28 лютага 2023 году Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе Рабковай. Тэрмін зьняволеньня скарацілі на тры месяцы.
  • Андрэй Чапюк, валянтэр «Вясны» зь Менску, затрыманы 2 кастрычніка 2020-га. Яго абвінавачвацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Чапюка асудзілі на 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пакаралі штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў);
  • Леанід Судаленка, дырэктар гомельскага аддзяленьня «Вясны», затрыманы 18 студзеня 2021-га. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках яго пакаралі на 3 гады зьняволеньня.


Выйшла на волю:

  • Тацьцяна Ласіца, валянтэрка «Вясны» з Гомля, затрыманая 21 студзеня 2021. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках за кратамі прабыла 1 год і 8 месяцаў. Праваабаронца не адбыла ўвесь тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG