Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вырасьце базавая арэндная велічыня


Беларускія рублі
Беларускія рублі

Зьмены адбудуцца з 1 красавіка.

Урад прыняў пастанову, паводле якой базавая арэндная велічыня вырасьце зь цяперашніх 16,9 рубля да 17,76 рубля. Такім чынам, павышэньне адбудзецца на 86 капеек. Пра гэта ўлады афіцыйна абвясьцілі праз Нацыянальны прававы партал.

Базавая арэндная велічыня — сума, якую выкарыстоўваюць для разьліку арэнднай платы за нерухомасьць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Памер базавай арэнднай велічыні з 1 красавіка вызначае Савет міністраў з улікам зьмяненьня індэксу спажывецкіх цэнаў за год адносна папярэдняга.

У 2022-м базавую арэндную велічыню зьменшылі з 17,85 да 16,9 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG