Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштавалі восьмага падазраванага ў справе аб тэракце ў Падмаскоўі


Алішар Касімаў
Алішар Касімаў

Басманны раённы суд Масквы арыштаваў на два месяцы восьмага фігуранта справы аб тэракце ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі. Гаворка пра 32-гадовага Алішэра Касімава: яго абвінавачваюць у тым, што ён здаў кватэру падазраваным у тэракце.

Паводле вэрсіі сьледчых, 32-гадовы Алішэр Касімаў здаваў кватэру аднаму з абвінавачаных у нападзе на «Крокус Сіці Хол». На паседжаньні суду Касімаў сказаў, што ня ведаў пра сувязь ягоных кватарантаў з тэрарызмам. Кватэру ён здаваў праз сэрвіс «Авіта». Касімаў — грамадзянін Расеі. Нарадзіўся ён у Кіргізстане, цяпер жыве ў Краснагорску, у яго трое дзяцей.

Выбар меры стрыманьня мужчыну праходзіў у закрытым рэжыме. Касімава абвінавацілі ў дапамозе тэрарызму (п. «б» ч. 3 арт. 205 КК РФ). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ажно да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Раней былі арыштаваныя сем фігурантаў справы аб тэракце ў «Крокус Сіці Холе»: браты Амінчон і Дылавар Ісламавы і іх бацька Ісраіл Ісламаў, а таксама, як сьцьвярджае сьледзтва, «непасрэдныя выканаўцы тэракту» — Далерджон Мірзоеў, Саідакрам Рачабалізада, Шамсідзін Фарыдуні і Шамсідын Фарыдуні (усе яны грамадзяне Таджыкістану). Працэс над імі быў закрыты для прэсы, усе абвінавачаныя зьявіліся ў залі суду са сьлядамі жорсткіх катаваньняў, адзін — на каталцы.

  • Увечары 22 сакавіка перад канцэртам гурта «Пікнік» некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў «Крокус Сіці Холе» ў Падмаскоўі стральбу з аўтаматаў. Празь некаторы час у канцэртнай залі адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу аб тэракце. У выніку страляніны і пажару загінулі 139 чалавек, трое зь якіх — дзеці. а Яшчэ 182 чалавекі пацярпелі.
  • Камэнтуючы тэракт у «Крокусе», намесьнік старшыні Савета бясьпекі РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што неабходна «забіць усіх, хто мае дачыненьне» да тэракту, у тым ліку і саміх выканаўцаў. Прэм’ер-міністар РФ Міхаіл Мішусьцін заявіў, што вінаватыя ў тэракце ў «Крокус Сіці Холе» не заслугоўваюць літасьці.
  • 25 сакавіка кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў даклаў Уладзіміру Пуціну пра затрыманьне 11 чалавек. Сярод іх «усе чацьвёра тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце». Пазьней у спэцслужбе заявілі, што яны плянавалі перасячы мяжу Расеі і Ўкраіны і што ў іх нібыта былі «адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку». В Ўкраіне назвалі абвінавачаньні ў датычнасьці да тэракту хлусьнёй.
  • Адказнасьць за тэракт на сябе ўзяла групоўка «Ісламская дзяржава», якая ў многіх краінах сьвету прызнаная тэрарыстычнай. Зьвязанае з групоўкай агенцтва «Амак» апублікавала відэа нападу на наведнікаў «Крокус Сіці Хола», якое, як сьцьвярджаецца, зьнялі самі злачынцы. У роліку адзін зь іх здымае тое, што адбывалася ў «Крокусе».

Спэцслужбы некалькіх краін, у тым ліку ЗША, раней папярэджвалі, што на тэрыторыі Масквы можа рыхтавацца напад на канцэртныя пляцоўкі з боку тэрарыстычных груп. Тады Уладзімір Пуцін назваў гэтыя паведамленьні шантажом і правакацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG