Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскі муніцыпалітэт заявіў, што помнік паўстанцам Каліноўскага ўсталявалі незаконна


Помнік паўстанцам 1863 г. на чале з Кастусём Каліноўскім у двары Францішканскага манастыра
Помнік паўстанцам 1863 г. на чале з Кастусём Каліноўскім у двары Францішканскага манастыра

Манумэнт у памяць паўстанцаў зьявіўся напярэдадні ў двары Францішканскага кляштару. Але цяпер паўсталі праблемы з уладамі.

Помнік удзельнікам паўстаньня Каліноўскага ў двары Францішканскага кляштара ў Вільні ўсталяваны незаконна, сьцьвярджае старшыня Камісіі гістарычнай памяці віленскай гарадзкой рады Каміле Шарайце-Гагелене, піша Delfi.

Чыноўніца адзначыла, што ўзначаленая ёю камісія, якая разглядала гэтае пытаньне летась, не ўхваліла ўстаноўку помніка, пра што ініцыятару праекту паведамілі пісьмова.

«Камісія гістарычнай памяці разглядала гэтае пытаньне ў жніўні і, як і належыць, на працягу 10 працоўных дзён заяўнікаў апавясьцілі, што Камісія гістарычнай памяці ня дала згоды на ўсталяваньне помніка. Магу запэўніць, што заяўнікі былі паінфармаваныя па пазначаных кантактах. Указаныя кантакты, якія былі ў заяве, што нам паступіла, пацьвердзілі факт атрыманьня нашае няўхвалы і паінфармавалі пра тое манастыр», — сказала Шарайце-Гагелене.

Такім чынам, зазначае старшыня камісіі, можна канстатаваць, што помнік усталявалі незаконна.

«Ён павінен быў атрымаць ухвалу ня толькі з боку муніцыпалітэту, але і Дэпартамэнту культурнай спадчыны, ён таксама павінен быў ухваліць яго ўстаноўку, таму што гэта — тэрыторыя старога гораду і грамадзкая прастора», — сказала старшыня Камісія гістарычнай памяці.

Яна дадала, што рашэньне пра далейшыя дзеяньні павінен прыняць Дэпартамэнт культурнай спадчыны.

«Тут ёсьць варыянты — можа быць прызначаны штраф або дадзены час на афармленьне ўсіх гэтых дазволаў, ці нават дэмантаж помніка. Але тут ужо Дэпартамэнт будзе вырашаць, якім можа быць пакараньне. (…) Пытаньне яшчэ не закрытае», — сказала палітык.

У аўторак партал lrt.lt паведаміў, што помнік у двары Францішканскага манастыра ў Вільні ўсталяваны незаконна, ён прыцягнуў увагу ў публічным полі. Як сьцьвярджае выданьне, ніхто не зьвяртаўся да ўладаў з нагоды яго ўсталяваньня, хаця павінны былі гэта зрабіць. Між тым, прадстаўнікі кляштару сьцьвярджалі, што размаўлялі і з Дэпартамэнтам культурнай спадчыны, і з Камісіяй гістарычнай памяці наконт усталяваньня, хоць пісьмовай згоды ні ад адной установы не атрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG