Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі суд разглядае справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды супраць расейскіх дэсантнікаў і Мінабароны РФ


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пскоўскія дэсантнікі падчас вучэньняў у Беларусі, 2015
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пскоўскія дэсантнікі падчас вучэньняў у Беларусі, 2015

Гомельскі абласны суд 2 красавіка разглядае апэляцыю па грамадзянскай справе, пазваныя ў якой — расейскія вайсковыя часткі №12865 і №07264 і Мінабароны Расеі. Інфармацыю пра гэта на сайце суду заўважыла выданьне «Флагшток».

У чым канкрэтна заключаецца сутнасьць пазову, невядома. У інфармацыі пра судовы працэс сказана, што заяўніца Натальля Цалуйка дамагаецца ў судзе кампэнсацыі маральнай шкоды.

Вайсковая частка №12865, або 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк, дысьлякуецца ў Пскоўскай вобласьці; вайсковая частка №07264 адносіцца да 76-й Гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі і знаходзіцца ў Пскове.

Дэсантнікі вайсковых частак № 12865 і № 07264 штурмавалі Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе. Менавіта 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк, рухаючыся на Кіеў, тэрарызаваў Гастомель і Бучу, а потым быў перакінуты на Херсоншчыну, дзе значную частку яго зьнішчылі.

Пазоў у першай інстанцыі разглядаў суд Хойніцкага раёну, адкуль, у тым ліку, расейскія войскі ўрываліся ва Ўкраіну. Мяркуючы па гэтых зьвестках, маральную шкоду дэсантнікі маглі нанесьці мясцовай жыхарцы падчас знаходжаньня ў Беларусі. Зыходзячы з таго, што заяўніца падала апэляцыю, можна меркаваць, што раённы суд Хойнікаў адмовіў у задавальненьні яе пазову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG