Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі аб зьнішчэньні 6 бамбавікоў на аэрадроме ў Растоўскай вобласьці. У Расеі не камэнтуюць


Расейскія бамбавікі Су-34 на аэрадроме ў Марозаўску, спадарожнікавы здымак, сакавік 2021 года
Расейскія бамбавікі Су-34 на аэрадроме ў Марозаўску, спадарожнікавы здымак, сакавік 2021 года

Раніцай 5 красавіка Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб зьбіцьці 53 дронаў над пяцьцю расейскімі рэгіёнамі.

Удары дронамі па вайсковым аэрадроме ў Марозаўску Растоўскай вобласьці заплянавалі і рэалізавалі супольна Служба бясьпекі, Узброеныя сілы і Сілы абароны.

«Зьнішчана сама меней 6 вайсковых самалётаў Расеі, а яшчэ 8 атрымалі істотныя пашкоджаньні. Апроч тэхнікі, прыблізна 20 вайскоўцаў-рашыстаў сталі «двухсотымі» ці «трохсотымі», — працытавала ўкраінская служба Радыё Свабода сваю крыніцу ў спэцыяльных службах Украіны.

Паводле суразмоўцы, такія страты «значна скароцяць баявы патэнцыял» расейскай арміі.

Раніцай 5 красавіка Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб зьбіцьці 53 дронаў над пяцьцю расейскімі рэгіёнамі. Найбольшую колькасьць — 44 — зьбілі над Растоўскай вобласьцю, 6— над тэрыторыяй Краснадарскага краю і па адным над Саратаўскай, Курскай і Белгарадзкай абласьцей.

Губэрнатар Растоўскай вобласьці Васіль Голубеў удакладніў, што ўсе дроны зьбілі над Марозаўскім раёнам. Пашкоджаньні атрымала электрападстанцыя.

У Марозаўску знаходзіцца дзейны вайсковы аэрадром, дзе дысьлякуюцца бамбавікі Су-24, Су-24М, Су-34, якія атакуюць тэрыторыю Ўкраіны кіраванымі авіябомбамі. Расейскі бок пакуль нічога не паведамляе аб стратах у вайсковай авіяцыі.

Як паведаміў праект Радыё Свабода «Крым.Реалии» з спасылкай на OSINT-дасьледчыка MT_Anderson, на аэрадроме ў Марозаўску маглі знаходзіцца да 30 расейскіх вайсковых самалётаў. Гэтыя зьвесткі ён атрымаў з спадарожнікавых здымкаў, якія зрабілі да начной атакі.

У прыватнасьці, паводле дасьледчыка, на аэрадроме маглі знаходзіцца каля 26 зьнішчальнікаў-бамбавікоў Су-34, а таксама чатыры зьнішчальнікі Су-30.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG