Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Беларусі абвясьціла дату правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу з «новымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі»


Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка. Архіўнае фота
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка. Архіўнае фота

Пры вызначэньні даты правядзеньня Ўсебеларскага народнага сходу ЦВК праводзіла кансультацыі з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясьціла дату скліканьня Усебеларускага народнага сходу (УНС) — ён адбудзецца 24-25 красавіка ў Менску.

«Скліканьне і арганізацыя пасяджэньня больш як тысячы чалавек патрабуе вялікіх намаганьняў: гэта і запрашэньне дэлегатаў, транспартная лягістыка, арганізацыя прапускнога рэжыму, фармаваньне парадку дня, падрыхтоўка неабходных для работы дакумэнтаў, стварэньне месцаў для тайнага галасаваньня, якое прадугледжвае закон пры выбарах старшыні УНС, прэзыдыюму і шмат іншага», — сказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Як паведамляецца ў Telegram-канале ЦВК, пры вызначэньні даты правядзеньня УНС ЦВК праводзіла кансультацыі з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.

Ігар Карпенка нагадаў, што для падрыхтоўкі пасяджэньня УНС створаны арганізацыйны камітэт на чале з прэм’ерам Раманам Галоўчанкам.

18 сакавіка Раман Галоўчанка паведаміў, што першае пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу, які пасьля зьменаў у Канстытуцыю мае новыя паўнамоцтвы, адбудзецца 24-25 красавіка.

У першы дзень будуць разглядаць у асноўным арганізацыйна-выбарныя пытаньні: фармаваць рабочыя органы, лічыльную камісію, выбіраць старшыню, намесьніка старшыні, прэзыдыюм Усебеларускага народнага сходу. УНС мае зацьвердзіць Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі і ваенную дактрыну краіны. Усебеларускі народны сход будзе вызначаць сьвяточныя і памятныя дні, ухвальваць кадравыя рашэньні.

  • Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС зьяўляецца «найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладзьдзя». Максымальная колькасьць дэлегатаў УНС — 1200, тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Пасяджэньні УНС павінны праводзіцца не радзей як адзін раз на год.
  • УНС будзе зацьвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і замежнай палітыкі, вайсковую дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі; у яго будзе права заканадаўчай ініцыятывы, ён зможа прапаноўваць зьмены і дапаўненьні ў Канстытуцыю, разглядаць пытаньне пра легітымнасьць выбараў ды інш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG