Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства спорту паведаміла, што амаль 90% турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2023 годзе, — расейцы. Колькі іх было?


Стары замак у Горадні пасьля частковай рэстаўрацыі.
Стары замак у Горадні пасьля частковай рэстаўрацыі.

У 2023 годзе Беларусь наведалі 5,8 млн замежных турыстаў, больш за 5 млн зь іх (86,2%) — грамадзяне Расеі. Такія даныя са спасылкай на інфармацыю Белстату прывёў 16 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык.

Прэсавая канфэрэнцыя была прымеркаваная да 26-й Міжнароднай выставы-кірмашу турысцкіх паслуг «Адпачынак-2024», якая пройдзе ў Менску 18–20 красавіка.

Паводле слоў чыноўніка, калі раней расейцы наведвалі толькі Менск і абласныя цэнтры, то цяпер іх увагу прыцягваюць Полацак, Пінск, «рэгіён Паазер’е», Белавеская і Налібоцкая пушчы і іншыя мясьціны. Турыстычныя патокі паміж Беларусьсю і Расеяй, паводле Андрэйчыка, за апошнія «два-тры гады» штогод павялічваюцца на 50%.

Чыноўнік адзначыў, што ў 2023 годзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск былі даступныя амаль два дзясяткі расейскіх рэгіёнаў. Цяпер, сказаў ён, «патрэба павялічылася» больш як да трох дзясяткаў.

  • 14 лютага ў этэры тэлеканалу «Беларусь 24» старшыня Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіп Гулы заяўляў, што, паводле інфармацыі Расейскага саюзу турыстычнай індустрыі і «назіраньняў прадстаўнікоў беларускага турыстычнага саюзу», турыстычны паток з РФ у Беларусь у мінулым годзе перавысіў 1 млн чалавек, а паводле інфармацыі беларускага Мінспорту і турызму гаворка можа ісьці больш як пра 4 млн перамяшчэньняў.
  • 4 красавіка 2023 году Андрэйчык паведамляў, што ў 2022 годзе Беларусь наведалі «3 млн 900 турыстаў», 96% зь іх — з Расеі.
  • Пад канец мінулага году турыстычны паток з Расеі ў Беларусь пачаў зьмяншацца. Такую ацэнку тады зрабіў Філіп Гулы. На старонках афіцыйнай газэты «Беларусь сегодня» ён заявіў, што, хоць афіцыйныя зьвесткі аб працы турыстычнай індустрыі прыходзяць са значным спазьненьнем, паводле ягонай ацэнкі, турыстычны паток з Расеі, адкуль цяпер у Беларусь пераважна і едуць турысты, зьменшыўся на 10–12%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG