Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым квартале 9 грамадзян Беларусі папрасілі прытулку ў Грузіі


Сьцяг Грузіі
Сьцяг Грузіі

За студзень — сакавік 2024 году 379 замежнікаў зьвярнуліся па прытулак у Грузіі, у тым ліку 9 грамадзян Беларусі.

Пра гэта паведаміў партал newsgeorgia.ge са спасылкай на лічбы грузінскага Міністэрства ўнутраных спраў.

Прытулку ў Грузіі таксама шукаюць грамадзяне Ўкраіны — 66, Індыі — 51, Ірану — 45, Турэччыны — 43, Пакістану — 35, Расеі — 23, Іраку — 15, Ярданіі — 14, Нігерыі — 12 і Сырыі — 10.

За гэты час, паводле інфармацыі СМІ, «гуманітарны статус» атрымалі 11 замежнікаў, у тым ліку дзевяць украінцаў, адзін іранец і асоба зь нявысьветленым грамадзянствам. Статус уцекача далі двум грамадзянам Ірану і адной асобе зь нявысьветленым грамадзянствам.

На пачатку 2024 году стала вядома, што за мінулы год колькасьць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, зьменшылася на 1999 чалавек, або на 15% (на 1 студзеня 2023 году ў Грузіі пражываў 13 361 беларускі грамадзянін).

На пачатак мінулага году беларусы былі трэцяй па колькасьці замежнай групай у Грузіі пасьля расейцаў (62 304) і ўкраінцаў (20 716).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG