Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкая камісія не знайшла парушэньняў у калёніі, дзе трымаюць Паліну Шарэнду-Панасюк


Інспэкцыя Мін'юсту ў калёніі, дзе ўтрымліваюць Паліну Шарэнду-Панасюк
Інспэкцыя Мін'юсту ў калёніі, дзе ўтрымліваюць Паліну Шарэнду-Панасюк

26 красавіка Рэспубліканская грамадзкая назіральная камісія наведала папраўчую калёнію № 24 у Зарэччы, дзе ўтрымліваюцца жанчыны, якія раней адбывалі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, піша reform.news.

Прадстаўнікі камісіі азнаёміліся з умовамі побыту асуджаных, арганізацыяй іх вольнага часу, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасьці, мэдыка-санітарнага забесьпячэньня, правялі гутаркі і анкетаваньне асуджаных.

Камісія заявіла, што ўмовы ў калёніі адпавядаюць нормам, а з асуджаных ніхто ня скардзіўся.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчай калёніі № 24 утрымліваюцца чатыры палітвязьні — Паліна Шарэнда-Панасюк, Вікторыя Кульша, Алена Гнаўк, Алена Маўшук.

  • Адвакату Паліны Шарэнды-Панасюк 15 красавіка не дазволілі сустрэцца з падабароннай, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда.
  • 22 сакавіка стала вядома, што Шарэнда-Панасюк зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1».
  • Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь зрабіць тэрміновыя захады дзеля абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG