Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пратэсты супраць закону «аб замежных агентах». Спэцназ ужыў пярцовы газ


30 красавіка пратэсты ў Тбілісі
30 красавіка пратэсты ў Тбілісі

У Тбілісі падчас акцыі пратэсту праць закону «аб замежных агентах» ля бакавога ўваходу ў парлямэнт, спэцназ ужыў пярцовы газ, паведамляе служба Радыё Свабода «Эхо Кавказа».

Удзельнікаў акцыі паліцыянты адціскалі ад выхадаў у будынак, такім чынам спрабуючы вызваліць месца для таго, каб дэпутаты кіруючай партыі «Грузінская мара» маглі выехаць на сваіх аўтамабілях.

Частка ўдзельнікаў мітынгу знаходзілася ля выхадаў з будынка парлямэнта — яны плянавалі сустрэць калідорам ганьбы дэпутатаў, якія падтрымліваюць законапраект аб «замежных агентах». Паведамляецца аб вадамёце на вуліцы непадалёк.

Сёньня законапраект «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву» быў вынесены на разгляд пленарнай сэсіі парлямэнта Грузіі ў другім чытаньні. Лідэр парлямэнцкай большасьці Мамука Мдынарадзэ заявіў, што яго абмеркаваньне можа працягнуцца некалькі дзён.

Разгляд праекту закона ў парлямэнце Грузіі праходзіць на фоне акцый супраць ініцыятывы «Грузінскай мары».

29 красавіка ў Тбілісі прайшоў мітынг «Грузінскай мары». Падчас выступу ганаровы старшыня кіруючай партыі казаў пра «партыю глябальнай вайны», «крывавы рэжым» Міхаіла Саакашвілі і неабходнасьць прыняць закон аб «замежных агентах», а бліжэй да канца выступу паабяцаў, што Грузія ўступіць у ЭЗ у 2030 годзе.

Апазыцыянэры лічаць, што гэты закон, напэўна, прывядзе да рэпрэсій і ўшчамленьня свабод грамадзян, як гэта адбылося ў Расеі.

Шматтысячны мітынг каля парлямэнту адбыўся 17 красавіка, калі законапраект пачалі абмяркоўваць на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту. Празь некалькі гадзін на акцыі агучылі ўльтыматум кіроўнай партыі — цягам гадзіны адклікаць дакумэнт, але пасьля таго, як іхных патрабаваньняў ня выканалі, частка дэманстрантаў перамясьцілася да ўраду.

17 красавіка парлямэнт Грузіі ўхваліў у першым чытаньні праект закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG