Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 4 траўня: у Лідзе сілавікі затрымалі работнікаў «Лакафарбы», малочнакансэрвавага камбінату і прыватных арганізацый


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Сілавікі ў Лідзе затрымалі работнікаў «Лакафарбы» і малочнакансэрвавага камбінату

2 траўня ў Лідзе прайшоў рэйд міліцыі, які скончыўся масавымі затрыманьнямі жыхароў горада. Пра гэта ўвечары 3 красавіка паведаміў мясцовы прапагандысцкі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, заўважыла «Медиазона».

Паведамляецца, што ў выніку рэйду сілавікоў затрымалі работнікаў ААТ «Лакафарба», Лідзкага малочна-кансэрвавага камбінату і некалькіх прыватных арганізацый. Колькасьць затрыманых не называецца.

Як пішуць аўтары канала, людзей затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). Дзе яны цяпер і што зь імі — невядома, але, як піша тэлеграм-канал, «яны чакаюць адпраўленьня ў ІЧУ».

Аўтары канала сьцьвярджаюць, што затрыманыя будуць зьбіраць камяні з калгасных палёў падчас арышту. На днях на лідзкім дзяржаўным тэлеканале паказалі ролік пра тое, як затрыманыя паводле адміністрацыйных артыкулаў у Лідзе прыбіраюць камяні з палёў, каб аплаціць свой утрыманьне ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Менчука затрымалі за «пратэставую» музыку ў аўтамабілі

Сілавікі затрымалі беларуса за тое, што ён уключаў «пратэставую» музыку ў машыне на мітынгах у 2020 годзе і выкрыкваў лёзунгі на паўмаратоне ў Маскве. Відэа зь ім апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў. «Медиазона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Іван Савіцкі. Чалавек з такім жа імем і прозьвішчам ёсьць і сярод удзельнікаў Маскоўскага паўмаратона ў 2024 годзе.

На відэа ён кажа, што браў удзел у пратэстах на аўтамабілі, і ўключаў у ім музыку. Відэа перабіваецца песьняй «Перемен» Віктара Цоя. Пасьля склейкі беларус таксама расказвае, што езьдзіў у Маскву, каб прыняць удзел у паўмаратоне, і пасьля забегу выкрыкваў лёзунгі і «фатаграфаваўся з пратэставай сымболікай». На відэа паказаны здымак, на ім Іван Савіцкі стаіць з чырвоным лістом паперы ў руках, на ім напісана «Жыве Беларусь».

Па якім менавіта артыкуле затрымалі менчука і што зь ім цяпер, невядома.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG