Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр актор Бэрнард Гіл, які сыграў у «Тытаніку» і «Ўладары пярсьцёнкаў»


Бэрнард Гіл. Архіўнае фота
Бэрнард Гіл. Архіўнае фота

Памёр брытанскі актор Бэрнард Гіл, які атрымаў найбольшую вядомасьць сваімі ролямі ў фільмах «Тытанік» і трылёгіі «Уладар пярсьцёнкаў», якія атрымалі прэміі «Оскар». Аб сьмерці актора, якому было 79 гадоў, у нядзелю паведамляе ВВС са спасылкай на яго агента. Аб прычынах сьмерці не гаворыцца.

Кар’ера Гіла пачалася ў 1970-я гады. У 1982 годзе ён сыграў у папулярным у Брытаніі сэрыяле ВВС «Хлопцы на ўзбочыне». Вядомыя і яго ролі і ў іншых праектах ВВС, апошняй яго працай стала роля ў другім сэзоне сэрыяла «Начныя выклікі», прэмʼерны паказ першай сэрыі якога быў прызначаны якраз на 5 траўня, дзень сьмерці актора.

Найбольшую вядомасьць у сьвеце атрымалі дзьве яго ролі ў галівудзкіх фільмах — капітана «Тытаніка» Эдварда Сьміта ў фільме Джэймса Кэмэрана аб катастрофе акіянскага лайнэра (1997) і караля Рохана Тэадэна ў двух фільмах трылёгіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсьцёнкаў» — «Дзьве вежы» (2002) і «Вяртаньне караля» (2003). Ён іграў таксама ў фільме «Валькірыя» аб змове супраць Адольфа Гітлера.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG