Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з генэральным сакратаром NATO і выступіла перад Паўночнаатлянтычнай радай


Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам

Упершыню кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі NATO.

Як паведаміла прэсавая служба АПК, Ціханоўская сустрэлася з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі.

Таксама ў рамках Паўночнаатлянтычнай Рады Сьвятлана Ціханоўская правяла брыфінг для сталых прадстаўнікоў усіх краін – удзельніц альянсу дзеля абмену думкамі аб крызісе ў Беларусі і аб пэрспэктывах дыялёгу дэмакратычнага руху Беларусі і NATO ў палітычных пытаньнях.

Сьвятлана Ціханоўская па выніках сустрэчы заявіла:

«Я радая, што гэта сустрэча адбылася і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялёг. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасьці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай эўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з NATO. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрыманьня рэгіянальнай бясьпекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнэра».

Валер Кавалеўскі, намесьнік кіраўніцы АПК, прадстаўнік па замежных справах Кабінэта заявіў:

«Пачатак дыялёгу з NATO стаў вынікам працы Кабінэта ў пашырэньні супрацоўніцтва зь міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў NATO зьяўляецца найважнейшым фактарам бясьпекі і стабільнасьці ў Эўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасьць пра выклікі для нашай краіны».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG