Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памяць пра БНР захоўваюць менскія адрасы


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ за 23 сакавіка.

Газэта“Наша ніва” сёньня дасьледуе тапаграфію Беларускай народнай рэспублікі. Называюцца ацалелыя ў Менску адрасы, будынкі і храмы. На сумежжы ХІХ – ХХ стагодзьдзяў яны былі пунктамі адліку найноўшай гісторыі краіны.

Таксама “Наша ніва” паведамляе чаму вышэйшая атэстацыйная камісія адмовіла гісторыку Ірыне Кашталян у абароне дысэртацыі аб жыцьці беларускага грамадзтва ў 1944-1953 гадох. Спасылка на вытрымку з рэцэнзіі, цьвердзіць, што “навуковая праца мае “антысавецкі характар”.

“Народная воля” сёньня тлумачыць прычыны так званай вайны мясцовага маштабу падчас абраньня старшыні Каладзішчанскага сельсавету Менскага раёну.

Тэму мінулых мясцовых выбараў адлюстроўвае і рубрыка знаёмстваў зь героямі цяперашняга часу. Госьць рэдакцыі – Аляксандар Залатар. Гэта адзіны дэпутат-дэмакрат у Фаніпальскім гарадзкім савеце на Меншчыне.

Маладзечанская “Рэгіянальная газэта” прызнана пераможцам конкурсу, які сёмы раз праводзіла амбасада Польшчы ў Беларусі. Тэма “Польшча – прыязная суседка Беларусі”. Паведамляе журналіст Сяргей Занька:

“Рэгіянальная газэта” была адзначаная як самая актыўная па колькасьці ўдзельнікаў і дасланых матэрыялаў.

У Бабруйску ля былога ваеннага гарадка “Кісялевічы” – небясьпечная знаходка. Гаворыць журналіст газэты “Бобруйский курьер” Віктар Качан:

“Гэта снарад калібру 125 мілімэтраў. Савецкай вытворчасьці 1974 года. Застаўся з арсэналу былой вайсковай часткі. Гэта гарадок цяпер развальваецца. Усё тут у занядбаным стане”.

Па зьвестках газэты “Бобруйский курьер” у Магілёўскай вобласьці на сёньня няма гаспадароў у больш як пяцідзесяці былых ваенных гарадках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG