Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былую кіраўніцу справаў прэзыдэнта Галіну Жураўкову вызвалілі з ізалятару КГБ


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта стала вядома ад сьледчага КГБ, які не пажадаў быць названым. Паводле гэтай крыніцы, Галіна Жураўкова днямі была вызваленая пад падпіску аб нявыезьдзе. Між тым, яе крымінальная справа не закрытая.

Нагадаем, Галіна Жураўкова была вызваленая ад пасады кіраўніка справаў прэзыдэнта і зьмешчаная ў ізалятар КГБ у студзені 2004 году. Яе справу вядуць сьледчыя КГБ. Былая кіраўніца абвінавачваецца ў злоўжываньні службовым становішчам з нанясеньнем вялікіх стратаў дзяржаве.

У мэдыях зьяўляліся зьвесткі, што Галіна Жураўкова нібыта датычная да зьнікненьня больш як 2 мільёнаў даляраў. Аднак падрабязнасьці крымінальнай справы Жураўковай трымаюцца ў сакрэце.

11 чэрвеня ў прэсавай службе пракуратуры Беларусі не пракамэнтавалі зьвестак пра вызваленьне Галіны Жураўковай. Прэсавы сакратар пракуратуры Юры Азаронак сказаў Радыё Свабода адзінае: “У пракуратуры, як у органу, які назірае за сьледзтвам, няма прэтэнзіяў да сьледчых”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG