Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц стала вядома пра зьнікненьне ў Расеі сама меней 8 беларусаў. Знайшлі толькі траіх


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомельскі пошукава-ратавальны атрад «Сімуран» паведаміў пра пяцёх мужчын з Гомельшчыны, зь якімі зьнікла сувязь у Расеі, чатырох зь іх дагэтуль шукаюць, піша выданьне «Штодзень». Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» за апошні месяц паведамляў пра зьнікненьне ў Расеі трох беларусаў, дваіх зь іх знайшлі.

Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра Віктара Грамыку з Гомля. Ён паехаў у Санкт-Пецярбург у канцы 2023 году.

У пачатку 2024 году ў гэтым жа горадзе прапаў жыхар Веткі Анатоль Цішкоў.

Жыхар Клімаўкі Гомельскага раёну Міхаіл Самусенка не выходзіць на сувязь зь лютага. Працаваў у Маскве.

Гісторыя жыхара Калінкавічаў Сяргея Рабака ў гэтым шэрагу стаіць асабняком, бо ён паехаў на працу ў Маскву яшчэ ў 2008 годзе.

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» пісаў пра зьнікненьне ў Маскве грамадзяніна Беларусі Аляксандра Антонаўскага, які 28 сакавіка знаходзіўся на аўтавакзале «Паўднёвыя Вароты» і зьбіраўся паехаць у Беларусь, аднак перастаў выходзіць на сувязь, а дома так і не зьявіўся.

Некаторых людзей у Расеі атрымліваецца знайсьці. «Штодзень» у сакавіку паведамляў пра зьнікненьне Алега Суганякі, яго ўжо знайшлі. 22 красавіка стала вядома, што знайшліся Мікалай Будзько, які прапаў у лістападзе 2023 году, і жыхар Гомля Ўладзімер Віньнікаў, які выехаў ва Ўфу, адтуль трапіў у Калускую вобласьць, і там сувязь зь ім перарвалася 14 студзеня.

ПВА «Анёл» у сакавіку пісала, што знайшліся беларусы Іван Грэцкі і Валеры Лапацін, якія раней паехалі на заробкі ў Расеі і зь імі зьнікла сувязь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG